Вада ахвяр не выбірае
19.07.2011
—
ЧП
Толькі за 15 ліпеня на Брэстчыне ўтапілася чацвёра.
У р. Гарынь, каля вёскі Беражное (Столінскі раён) падчас купання ўтапіўся вучань 3 класа, якога не дасталі з ракі.
А вось цела пенсіянера з вёскі Крытышын (Іванаўскі раён) вылавілі з ракі Неслуха. Утапіўся і 22-гадовы жыхар г. Іванава. Але знайсці яго ў возеры не ўдалося.
У рацэ Шчара (Ляхавіцкі раён) каля вёскі Мыслабаж пайшоў на дно 19-гадовы жыхар райцэнтра.
Сымон Свістуновіч.