Слаўгарад "прыпявае"

Источник материала:  
16.07.2011 — ЧП

У Слаўгарадзе праходзіць абласны фестываль народнай прыпеўкі.

З усёй Магілёўскай вобласці на свята з'ехаліся каля трох соцень выканаўцаў прыпевак. У пятніцу пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю ў раённым цэнтры самадзейныя артысты раз'ехаліся па вёсках, каб парадаваць сваёй творчасцю мясцовых жыхароў: вечаровыя канцэрты адбыліся ва ўсіх аграгарадках Слаўгарадскага раёна.

Акрамя ўласна прыпевак, на фестывалі прэзентавалі народныя касцюмы і народныя музычныя інструменты. Прынамсі, на выставе можна было пабачыць рэканструяваны жаночы строй XVІІ стагоддзя і тульскі гармонік 1920 года.

Лепшы выканаўца прыпевак на Слаўгарадскім фестывалі атрымае магчымасць выступіць на канцэрце міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер".

Ілона Іванова.

Залатыя ракі атрымаліся

Два браканьеры, інжынер і слесар гаспадаркі "Вымна" Віцебскага раёна, папаліся інспектарам абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас лоўлі сеткамі. Карысталіся аж пяццю адразу. Акрамя таго, што такім чынам злавілі рыбу, дык яшчэ ж і больш за сорак ракаў.

Як паведаміла "Звяздзе" Наталля Сеўрукова, памочнік пракурора Віцебскага раёна, суд прыгаварыў браканьераў да выплаты штрафу — па 100 базавых велічынь кожнаму (па 3,5 мільёна рублёў). Таксама яны мяркуюць разам кампенсаваць страту прыродзе — на суму звыш 2,3 мільёна. Ракаў так і не паелі і сетак пазбавіліся. Як і жадання карыстацца забароненымі прадметамі лоўлі ў будучыні.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Красці не збіраўся?

20-гадовы жыхар Ганцавіч а 1 гадзіне ночы сеў у чужую "Аўдзі-100" і паехаў за 35 км у в. Чудзін.

І хоць угоншчык і спрабаваў апраўдацца, маўляў, красці аўтамашыну не збіраўся, на яго завялі крымінальную справу.

Сымон Свістуновіч.

←Затонувший теплоход «Булгария» завтра начнут поднимать на поверхность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика