Кіраўнік фірмы абвінавачваецца ў забойстве свайго дырэктара

Источник материала:  
15.07.2011 — ЧП

Камерцыйны дырэктар адной з мінскіх фірм (жанчына 1955 года нараджэння) 7 ліпеня была знойдзена мёртвай у офісе фірмы па 1-ым завулку Мантажнікаў, паведамляе БЕЛТА.

На трупе было мноства нажавых раненняў. Паводле даных следства, забойства ўчыніў дырэктар ТДА. Як растлумачылі ў пракуратуры, фірма займалася пастаўкай сельгастэхнікі з Расіі. У арганізацыі ўзніклі праблемы з-за таго, што пакупнікі перасталі своечасова разлічвацца. Камерцыйны дырэктар вырашыла звольніцца і напісала заяву. Менавіта на гэтай глебе і ўзнік канфлікт з кіраўніком фірмы. Вечарам 6 ліпеня ён, знаходзячыся ў яе кабінеце, схапіў канцылярскі нож і пачаў пагражаць. Завязалася бойка, і ў выніку дырэктар нанёс жанчыне мноства ўдараў нажом. Ён быў затрыманы ў сябе па месцы жыхарства 11 ліпеня. Прычым у мужчыны на той момант была колатая рана жывата. Цяпер дырэктар змешчаны ў бальніцу, дзе ўтрымліваецца пад аховай праваахоўнікаў. Верагодна, яго рана — вынік няўдалай спробы суіцыду.

←Родственники погибших на пожаре мясокомбината в Орше требуют привлечь к ответственности руководство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика