Прыбіральшчыца знайшла ў электрычцы 49 баявых патронаў
15.07.2011
—
ЧП
Прыбіральшчыца знайшла ў вагоне электрычкі Мінск—Стоўбцы 49 патронаў калібра 5,6 мм, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.
Боепрыпасы здадзены ў Баранавіцкі АУСТ. Назначана экспертыза. Высвятляецца, як боепрыпасы трапілі ў электрапоезд. Міліцыя нагадвае, што такія знаходкі трэба адразу здаваць у органы ўнутраных спраў. Добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў вызваляе ад крымінальнай адказнасці.