Смаргонскія пагранічнікі знайшлі ў легкавушцы арсенал незарэгістраванай зброі

Источник материала:  
14.07.2011 — ЧП

Смаргонскія пагранічнікі канфіскавалі ў траіх грамадзян Беларусі арсенал незарэгістраванай зброі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.

Аўтамабіль Сіtrоеn быў спынены ў пагранічнай зоне (граніца з краінамі Балтыі) на дарозе Мацуты-Драбышы. Высветлілася, што ў багажніку іншамаркі трое беларускіх грамадзян перавозілі дробнакаліберную вінтоўку, два гладкаствольныя паляўнічыя ружжы і 17 патронаў. Як сцвярджаюць затрыманыя, яны вярталіся з палявання. Цяпер па гэтым факце праводзіцца разбор. Нават калі версія затрыманых пацвердзіцца, ім, відавочна, давядзецца несці адказнасць па арт. 295 "Незаконныя дзеянні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" КК Беларусі.

"Бурштынавая" кантрабанда

У пункце пропуску "Прывалка" пры перасячэнні літоўска — беларускай мяжы быў спынены легкавы аўтамабіль "Фольксваген", у якім кантрабандна перавозіўся неапрацаваны бурштын.

41 кілаграм гэтага грузу, папярэдне ацэненага ў 6 мільёнаў рублёў, грамадзянін Літвы схаваў у спецыяльна абсталяваным тайніку ў канструктыўнай поласці багажніка. Парушальніку пагражае развітанне не толькі з бурштынам, які выкарыстоўваеца мастакамі і ў народнай медыцыне, але і з аўтамабілем.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Смаргонскія пагранічнікі знайшлі ў легкавушцы арсенал незарэгістраванай зброі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика