Канфіскату ў крамах будзе больш
05.07.2011
—
ЧП
Супрацоўнікі Пінскага пагранатрада разам з міліцыянерамі падчас аднаго рэйду затрымалі тры машыны, якія перавозілі трыкатажнае адзенне замежнай вытворчасці без усялякіх суправаджальных дакументаў на тавар. Жыхар Пінска вёз у скрутках тавару на 60 000 000 рублёў, жыхар Мінска яшчэ больш — на 62 000 000 рублёў. А мінчанка напакавала ў машыну кантрабанды на суму 37 000 000 рублёў.
Яна СВЕТАВА.