На чужым аўто ў іншы горад

Источник материала:  
05.07.2011 — ЧП

У Віцебску ўладальнік аўто а восьмай гадзіне раніцы паведаміў у міліцыю пра тое, што літаральна некалькі хвілін таму знікла яго "Аўдзі", якая стаяла ля дома па вуліцы Смаленская. Дарэчы, дзверы свайго любага аўтамабіля гаспадар зачыніць забыў. Кошт скрадзенага аўто ацаніў у 39 мільёнаў рублёў. І хто сказаў, што грошы на дарозе не валяюцца?

У Віцебску і яшчэ ў сямі раёнах міліцыя аператыўна ўвяла ў дзеянне спецыяльны план "Перахват". У выніку каля трынаццаці гадзін у Оршы на вуліцы Молакава супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі і ДАІ была затрымана скрадзеная машына, за рулём якой знаходзіўся 31-гадовы работнік прыватнай фірмы, раней судзімы за крадзеж. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←За месяц спецпрограммы «Мак» в Гомельской области уничтожено более 9 тонн наркосырья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика