Прапаноўвалі пасачыць
Кастрычніцкі і Маскоўскі суды Мінска прызналі вінаватымі грамадзян Беларусі Р. і К. у незаконным набыцці дзеля збыту спецсродкаў для тайнага атрымання інфармацыі.
Як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, з кастрычніка 2009 года яны размяшчалі ў інтэрнэце аб'явы аб продажы абсталявання для збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў. У лютым-сакавіку мінулага года Р. і К. набылі з мэтай збыту чарговую партыю згаданых сродкаў, закамуфляваных пад запальніцы, шарыкавыя ручкі і іншыя прадметы. Кошт кожнага складаў 50-100 долараў. Следства выявіла звыш 20 фактаў збыту тэхнічнага абсталявання. Суд прызначыў спадару К. пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады, а Р. — у выглядзе штрафу (1 750 000 рублёў).
Святлана БАРЫСЕНКА.