У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі
26.06.2011 13:33
—
ЧП
У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі
ЕўрарадыёІм апынуўся 46-гадовы мужчына. Менавіта ён скраў дэталі з помніку, што знаходзіцца ля корпусу Гомельскага дзяржуніверсітэта.
Зламыснік спілаваў яблык, які бронзавая студэнтка трымала ў руцэ. Таксама ён скраў бронзавую торбачку. Мужчына прызнаўся, што хацеў забраць і саму металічную дзяўчыну, бо яна яму вельмі спадабалася. Але на гэта не хапіла моцы.
Зараз ён знаходзіцца на абследаванні ў Гомельскай гарадской псіхіятрычнай лякарні, паведамляе газета “Гомельскія ведамасці”. Калі вандала прызнаюць псіхічна здаровым, яго чакае штраф, грамадскія працы, або арышт да трох месяцаў.
![У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі](http://www.21.by/pub/news/2011/06/1309089483758745.jpg)
Такой яна была
![У Гомелі злавілі рабаўніка бронзавай студэнткі](http://www.21.by/pub/news/2011/06/1309089483886383.jpg)
Такой зрабілася