У Магілёве сапёраў выклікалі ў царкву

Источник материала:  
21.06.2011 16:32 — ЧП

У Магілёве сапёраў выклікалі ў царкву

Еўрарадыё
Нагодай стаў незвычайны падарунак праваслаўнаму храму Трох Святароў.

Яго ў мінулы чацвер зрабіў адзін з гараджан, піша газета “Вечерний Могилёв”. Пасля ранішняй службы невядомы мужчына паставіў перад панамаром царквы Аляксандрам вялікую спартыўную сумку. Ён сказаўшы, што гэта падарунак, і ўцёк. 

Панамара гэта насцярожыла, і ён звярнуўся ў міліцыю. Міліцыянты ачапілі тэрыторыю і выклікалі сапёраў. Незвычайны падарунак даследавалі спярша сабака, а потым сапёр. У сумцы апынуліся пяць новых абразоў і каля 30 кніг праваслаўнай тэматыкі. 


←Ирак: 22 погибших в результате взрывов в Дивании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика