Забылася куртку з валютай
16.06.2011
—
ЧП
Пенсіянерка з Брэста ехала на маршрутным таксі № 20 па вуліцы Смірнова, выйшла на сваім прыпынку, а ў машыне забылася куртку.
Усё б нічога, і са стратай можна было б змірыцца, каб у кішэні вопраткі не было 8630 долараў. Потым пасажырка спахапілася, але было позна, у салоне маршруткі адзення не было. Жанчына пабегла ў міліцыю, напісала заяву. Справу завялі, а вось надзеі на тое, што грошы знойдуцца, не вельмі многа.
Яна СВЕТАВА.