За смеласць
16.06.2011
—
ЧП
29 сакавіка ў в. Узногі пад Баранавічамі ўспыхнула хата, у якой жыла сям'я пенсіянераў.
Састарэлых выратавалі два мясцовыя жыхары — Аляксей Дубоўскі і Аляксей Сівоха. Яны аблілі сябе вадой і кінуліся ў хату... На гэтых днях старшыня Брэсцкага аб'яднання "Беларускае пажарнае таварыства" Ігар Аўсяннікаў уручыў смельчакам падарункі — мікрахвалевыя печы.
Сымон Свістуновіч.