ДТЗ: машына ўрэзалася ў будынак

Источник материала:  
07.06.2011 — ЧП

Учора раніцай — не было яшчэ шасці гадзін — здарылася аварыя на вуліцы Панамарэнкі, 27 у Мінску. Аўтамабіль урэзаўся ў будынак.

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, у выніку ў салоне пакарабачанага аўтамабіля аказаўся заціснутым чалавек. Выратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, выразалі з дэфармаванага кузава аўтамабіля "Хундай-Лантра" пасажыра, асоба якога на момант падрыхтоўкі матэрыялу высвятлялася. Пасля гэтага вадзіцель і пасажыр былі дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Затрыманне за затрыманнем

На працягу сутак аднаму нараду асобнага спецыяльнага ўзвода "Дэльта" ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама прыйшлося затрымліваць ліхачоў, якія не выканалі неаднаразовыя патрабаванні аб прыпынку. У мінулым нумары газеты паведамлялася пра выкарыстанне зброі для затрымання аўтамабіля, а 4 чэрвеня а трэцяй гадзіне ночы, прыняўшы меры праследавання, нараду давялося затрымліваць чарговага ліхача.

27-гадовы гродзенец, выпіўшы піва, узяў сваё "Рэно" і паехаў па горадзе. Убачыўшы на плошчы каля чыгуначнага вакзала жазло інспектара, вырашыў не спыняцца. Наадварот, рэзка націснуў на педаль газу і панёсся па вуліцы Будзённага ў кірунку аўтавакзала. Уключыўшы на патрульным "Опелі" гукавую і светлавую сігналізацыю, супрацоўнікі ДАІ паехалі за ім. А ліхач павярнуў на вуліцу Карбышава, затым — на Леніна, Ажэшкі. Выехаўшы з цэнтра горада, праз мікрараён "Дзевятоўка", па аўтадарозе "Гродна-Азёры" ён накіраваўся ў бок Шчучынскага раёна.

Перашкаджаючы сябе абагнаць, сам кіроўца "Рэно" здзяйсняў манеўры, лавіраваў па праезнай частцы. На вузкай дарозе ён часам разганяўся да 180 кіламетраў у гадзіну. Выязджаючы на паласу сустрэчнага руху, вымушаў іншых кіроўцаў рэзка тармазіць і мяняць кірунак руху. А інспектары фізічна не мелі магчымасці затрымаць парушальніка. Зрабілі гэта, калі шырыня праезнай часткі павялічылася.

Да таго часу да затрымання далучыўся яшчэ адзін нарад "Дэльты" на "Шкодзе". У раёне гарпасёлка Астрыно Шчучынскага раёна апошняя абагнала "Рэно" ліхача, а "Опель" блакаваў яе ззаду. Затрыманы знаходзіўся ў стане ап'янення (утрыманне алкаголю ў яго арганізме амаль у тры разы перавышала норму). За апошнія тры з паловай гады яго чатыры разы затрымлівалі за рулём п'яным, і ў двух выпадках ён за гэта прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Менш за тры месяцы таму пасля пераздачы экзаменаў атрымаў на рукі сваё вадзіцельскае пасведчанне. На гэты раз зноў пазбавіцца яго.

Алег Дук, старшы інспектар УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пажар на балконе з-за недакурка?

Пра пажар у кватэры на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па вуліцы М. Багдановіча амаль у 20 гадзін у цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскі гарадскім упраўленні МНС паведамілі мінакі.

На месцы падчас разведкі пажарныя-выратавальнікі ўстанавілі, што адбылося ўзгаранне маёмасці на балконе і ў жылым пакоі трохпакаёвай кватэры. У выніку пажару закопчаная кватэра, а таксама пашкоджаны прадметы мэблі, тэхніка, аконныя рамы балкона суседняй кватэры. З кватэры, што гарэла, выратаваны сын гаспадыні і яго жонка, з вышэйшых паверхаў былі эвакуяваны чатыры чалавекі. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні неўстаноўленай асобы (кінуты недакурак з паверха, размешчанага вышэй).

Сяргей РАСОЛЬКА.

Трымаўся за антэну...

Як мы паведамлялі, на Абуз-Лясноўскім палігоне каля Баранавічаў падчас штабных вучэнняў загінуў старшы лейтэнант са Слоніма, які служыў у 111-й артылерыйскай брыгадзе, што дыслакуецца каля Брэста.

Поўную прычыну няшчаснага выпадку цяпер высвятляе камісія Міністэрства абароны і следчая група Беларускай ваеннай пракуратуры. Вядома толькі, што афіцэр атрымаў траўмы ў выніку электрычнага разраду ад высакавольтнай лініі электраперадач. Ён трымаўся за антэну, калі ваенная тэхніка праходзіла пад высакавольтнай лініяй.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Салярка ў цане

Двое жыхароў в. Агароднікі (Камянецкі раён) "папрацавалі" ноччу на тэрыторыі ААТ "Усход-Камянец" у в. Волчын. Навучэнец сельгаскаледжа і механізатар злілі з трактароў 200 л саляркі, але былі затрыманы аховай.

А каля в. Пінкавічы (Пінскі раён) супрацоўнікі міліцыі і дзяржкантролю "тармазнулі" аўтамабіль "УАЗ-3301", на якім беспрацоўны перавозіў 600 л дызпаліва, якое канфіскавалі.

Сціплая суседка

У Ганцавічах сусед зайшоў да суседкі, а калі вярнуўся дамоў, то ўбачыў, што знікла банкаўская картка.

Пазней жанчына растлумачыла, што картку ў яе забыў сусед. А вось чаму яна зняла з рахунку суседа 520 тысяч....

Ударыла токам

Позна вечарам жыхарка г. Давыд-Гарадок вырашыла падключыць электрапомпу на прысядзібным участку. 48-гадовая жанчына была смяротна траўмавана электратокам.

Калі спякотнае надвор'е...

Толькі за 4 чэрвеня на Брэстчыне ўтапілася чацвёра.

Падчас купання ў р. Мухавец утапіўся беспрацоўны з Брэста, а ў Кобрыне пайшоў на дно гэтай жа ракі жыхар в. Зарэчка з Драгічынскага раёна.

У р. Піна, таксама купаючыся, захлынуўся 26-гадовы пінчук.

Недарэчнасцю можна лічыць смерць 50-гадовага мужчыны з в. Малыя Арлы (Столінскі раён). Пераязджаючы р. Ветліца, ён упаў з павозкі і ўтапіўся.

Сымон Свістуновіч.

 

←Поймать группу минских преступников помог цвет кожи одного из участников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика