У Брэсце ваду з затопленага мікрараёну адкачваюць кіламетровымі шлангамі
01.06.2011 12:04
—
ЧП
У Брэсце ваду з затопленага мікрараёну адкачваюць кіламетровымі шлангамі
Еўрапейскае радыё для БеларусіТакая сітуацыя стварылася, бо пры будаўніцтве парушылі наўпроставы адток вады.
Раён Новыя Задворцы “асушаюць” супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Брызентавыя рукавы працягнуліся на кіламетры паўтара-два. Доўгія і чэргі на адкачку вады.
Мясцовы жыхар: "Мы карэнныя жыхары Задворцаў. Качаюць з таго двухпавярховіка за паваротам на з’ездзе. Качаюць з яго і зімой, і летам. Калі там пачалі ў логу будаваць новы мікрараён, старыя жыхары казалі: там жа балота. Там крыніцы б’юць. І канал сцёкавы быў наўпрост у Мухавец. А потым яго засыпалі, і пачаліся падтапленні. Бо вада з крыніцы мусіць мець адток. Узровень грунтовых вод павысіўся метра на паўтара".
Дарэчы, гэтае павышэнне вады адзначаецца ва ўсім Брэсце. Ёсць версія мясцовага вайсковага пенсіянера, што гэта звязана з пастаянна закрытым шлюзам на Мухаўцы.