Металашукальнікі не спяць

Источник материала:  
31.05.2011 — ЧП

У Мазыры невядомы злодзей пракраўся на будоўлю спартыўна-аздараўленчага цэнтра. Там ён залез на вежавы кран, з якога выкраў 16,5 м сілавога кабеля, чым прычыніў шкоду мясцоваму будаўнічаму прадпрыемству больш чым на 800 тысяч рублёў. Між тым, тэрыторыя знаходзіцца пад аховай, як і ў выпадку крадзяжу 22 секцый радыятарных батарэй з будоўлі ў Гомелі. А вось жыхар Хойнікаў на працягу мінулага года з дапамогай зваркі зразаў з басейна, які не працаваў, металічныя канструкцыі. Іх знайшлі на тэрыторыі яго домаўладання. Страты ацэнены ў 4 млн рублёў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Больш за тысячу ўзрывальнікаў на полі

Ля вёскі Бароўка Лепельскага раёна на полі знайшлі больш за 1040 узрывальнікаў і тры снарады часоў Вялікай Айчынай вайны.

А ля вёскі Цетча Ушацкага раёна, таксама на полі, аказваецца, знаходзіўся цэлы арсенал: 161 артылерыйскі снарад і 16 узрывальнікаў. Сапёры, як заўсёды, аператыўна прыбылі на месца. Небяспечныя знаходкі абясшкоджаны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Да рыбы і камбікорм прыхапілі

Супрацоўнікі бярозаўскай міжрайінспекцыі затрымалі станочніка і цесляра, якія кралі рыбу ў рыбгаса "Сялец". Падчас следства было ўстаноўлена, што яны ўкралі не толькі 69 кг рыбы, а яшчэ і 590 кг грануляванага камбікорму. Рыбу і камбікорм вярнулі рыбгасу, а на злодзеяў сабраны матэрыял для завядзення крымінальнай справы.

Сымон Свістуновіч.

 

Пісталет пад рукой

З Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў выязджаў аўтамабіль "ЗІЛ-441510". Калі ахоўнік праверыў яго, то ў аўтамашыне ўбачыў пісталет "Браўнінг". Кіроўца растлумачыў, што знайшоў яго падчас зносу дома ў в. Галевічы. Праводзіцца праверка.

Сымон Свістуновіч.

 

 

 

←В Минске сотрудники МЧС спасли строителей, зависших в люльке на высоте 6-го этажа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика