Страты большыя за даход

Источник материала:  
28.05.2011 — ЧП

Беспрацоўны з Баранавічаў займаўся валютна-абменнымі аперацыямі і атрымаў ад гэтага даход у памеры больш за 41 млн рублёў.

Калі валютчыка затрымалі і зрабілі вобыск, то знайшлі ў яго 75 млн. рублёў, 67 тыс. расійскіх і 17 695 долараў. Грошы канфіскаваны, а таксама накладзены арышт на а/м "Мазда-3" коштам 110 млн рублёў.

Сымон Свістуновіч.

Рэкламаваў... парнафільмы

Крымінальная справа па артыкуле "Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай сеткі інтэрнэт заведзена Ленінскім РАУС г. Гродна ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра.

На працягу года малады чалавек, выкарыстоўваючы ўласны камп'ютар, размяшчаў на асабістай старонцы сайта "У кантакце" спасылкі на непрыстойнае відэа. Акрамя таго, ён пастаянна абмяркоўваў у інтэрнэце пікантныя тэмы, пазіцыянуючы сябе выключным палюбоўнікам з багатым практычным стажам. Такім чынам, паводле яго слоў, хацелася прыцягнуць увагу іншых да сваёй персоны.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

За паўцаны...

27-гадовы жыхар абласнога цэнтра з сярэдзіны красавіка па май уводзіў у зман даверлівых грамадзян, абяцаючы ім вырабіць і ўстанавіць пластыкавыя вокны і дзверы за паўцаны.

Ужо выяўлена 10 пацярпелых, якіх "кінулі" на суму больш за 13 мільёнаў рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Малады чалавек выязджаў да патэнцыйных кліентаў і праводзіў адпаведныя замеры. Потым заказчыкі тэлефанавалі ў "фірму" і, расчараваныя дарагоўляй, адмаўляліся ад здзелкі. І тут на сувязь з імі выходзіў гэты прайдоха, які прапаноўваў значна меншую цану. Людзі пагаджаліся, а "спецыяліст", узяўшы грошы, лічыў свае "абавязкі" выкананымі. Некаторыя пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю, махляра затрымалі і завялі ў дачыненні яго крымінальную справу.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Пыл угас

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика