Мінчанін на БМВ збіў на пераходзе жанчыну і знік
24.05.2011
—
ЧП
Уначы 22 мая ў Мінску адбылося ДТЗ, падчас якога кіроўца на пешаходным пераходзе збіў жанчыну, пасля ўрэзаўся ў іншы аўтамабіль і з месца здарэння знік. Праўда, праз дзень ён з'явіўся ў міліцыю і ва ўсім прызнаўся. Як паведамілі "Звяздзе" ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ГУУС Мінгарвыканкама, кіроўца на "БМВ М5", рухаючыся па вул. Прытыцкага каля дома № 78, здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчына-пешаход была дастаўлена ў рэанімацыю.
Алена КРАВЕЦ.
".