Дзяўчынка захрасла на апоры для сушкі бялізны
Пра тое, што на дваравой тэрыторыі жылога дома №16 па вуліцы Матусевіча ў сталіцы на апоры для сушкі бялізны захрасла дзяўчынка, у цэнтр аператыўнага кіравання пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведаміў мінак.
Да месца выкліку быў накіраваны аварыйна-выратавальны аўтамабіль Фрунзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, брыгада хуткай дапамогі. Праз пяць хвілін выратавальнікі былі на двары дома. Высветлілася, што дзяўчынка, вучаніца 3-га класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №116, залезла на апору для сушкі бялізны і прабіла ікраножную мышцу правай нагі. Самастойна вызваліць нагу яна не змагла. Пры дапамозе ручнога гідраўлічнага і падручнага інструмента гэта зрабілі выратавальнікі. Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі дзіця было дастаўлена ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу для абследавання.
Сяргей РАСОЛЬКА.