Расправіўся з братам

Источник материала:  
19.05.2011 — ЧП

У в. Магіліцы (Івацэвіцкі раён) прапаў 37-гадовы мужчына. Пра гэта прайшла інфармацыя па розных каналах, але ніхто пра знікненне чалавека нічога не ведаў.

І вось супрацоўнікі міліцыі высветлілі ўсе падрабязнасці трагедыі, якая разыгралася ў гэтай палескай вёсцы. Паспрачаліся два браты, і паміж імі ўзнікла бойка, падчас якой 25-гадовы брат забіў старэйшага — 37-гадовага. Пасля гэтага забойца кінуў цела брата ў яму, абліў яго бензінам і яшчэ дабавіў некалькі аўтамабільных пакрышак, ад чаго разгарэлася вялікае вогнішча. Астанкі, якія не асіліў агонь, забойца закапаў. Цікава, што старэйшы брат піў гарэлку і дэбашырыў, а малодшы паводзіў сябе даволі прыстойна. Вядзецца следства.

Сымон Свістуновіч.

←На белорусско-литовской границе задержаны нелегалы из Грузии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика