ФАКТ

Источник материала:  
18.05.2011 — ЧП
Нявыгадны курс

Для дзвюх жанчын — расіянкі і беларускі — махінацыі з валютай закончыліся буйным штрафам.

Інцыдэнт адбыўся ў курортным пасёлку Нарач. Апоўдні Днём 44-гадовая расіянка прыйшла да "абменніка" здаваць расійскія рублі. "Прадпрымальная" мясцовая жыхарка прапанавала купіць валюту па курсе, вышэйшым за афіцыйны. Госця згадзілася. 2 тысячы "родных" рублёў яна прадала за 220 тыс. беларускіх. Абедзве засталіся б задаволенымі, каб не ўмяшаліся супрацоўнікі міліцыі...

— Хацела выгадней здаць грошы, — патлумачыла ўдзел у махінацыі грамадзянка з Расіі.

Жанчыны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За парушэнне ўстаноўлена парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый. За гэтапрадугледжаны штраф ад 50 да 300 базавых велічынь. Да ўсяго — канфіскаваны 2 тыс. расійскіх рублёў і 220 тыс. беларускіх, на якіх "пагарэлі" дамы.

Аляксандр СЯНЮЦЬ.

Выгляд зверху

12 мая у Бабруйску і Магілёве выратавальнікам давялося працаваць на вышыні.

Бабруйскія падраздзяленні МНС раніцай у чацвер тэрмінова выехалі на вуліцу Сікорскага, дзе робіцца рамонт фасаду жылога дома. На вышыні 6-га паверха спынілася будаўнічая люлька, у якой знаходзіўся чалавек. Пры дапамозе аўталесвіцы з вышыні на зямлю паспяхова вярнулі 34-гадовага рабочага. Ён паведаміў, што ў пульце кіравання пад'ёмным механізмам адбылося кароткае замыканне, і будаўнічая люлька спынілася.

У гэты ж дзень увечары ў Магілёве службе МНС паведамілі, што на казырку балкона на 10-м паверсе жылога дома на праспекце Пушкіна знаходзіцца падлетак. З дапамогай лесвіцы з казырка выратавальнікі знялі вучня 11 класа, 1993 года нараджэння, які жыве з бацькамі ў гэтым доме. Падлетак патлумачыў, што быў на даху і выпадкова выпусціў з рук на казырок балкона свой мабільны тэлефон, палез па яго, а вось вярнуцца ўжо не здолеў. Добра ўсё тое, што добра заканчваецца.

Ілона Іванова.

Забылі заплаціць падаткі

У Віцебскай вобласці сёлета грамадзяне, якія своечасова не падалі падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку, разам абавязаны былі выплаціць 93 мільёны рублёў. Падатковымі органамі найбольшыя сумы (больш за 107 мільёнаў рублёў) прад'яўлены да выплаты грамадзянам, якія дапусцілі парушэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці. Усяго пад "кантролем" падатковай інспекцыі толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года аказаліся каля 600 жыхароў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Прадпрымальнік асуджаны за распаўсюджанне парнаграфіі праз інтэрнэт

29-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з вёскі Княгінін Мядзельскага раёна размясціў на агульнадаступным інтэрнэт-сайце файлы з парнаграфічнымі выявамі. Апошнія, як устанавіла следства, з 21 лютага па 10 мая 2010 года захоўваў на сваім партатыўным камп'ютары з мэтай рэкламавання, распаўсюджвання і дэманстрацыі.

— На судзе мужчына цалкам прызнаў сваю віну, — паведаміла намеснік начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Мінскай вобласці Таццяна Находка. — Гэты факт, а таксама чыстасардэчнае раскаянне, адсутнасць судзімасці і наяўнасць на выхаванні няпоўнагадовага дзіцяці былі ўлічаны судом Мядзельскага раёна ў якасці змякчаючых адказнасць абставін.

У выніку прадпрымальніка прыгаварылі да пазбаўлення волі на два гады з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Ноўтбук, пасродкам якога ажыццяўляліся злачынныя дзеянні, канфіскавалі ў даход дзяржавы.

Надзея ДРЫЛА.

Мясарубкай па галаве

некалькі разоў стукнула свайго знаёмага, на 22 гады маладзейшага за яе, жанчына. Прычыну сваркі высвятляе следства, пакуль жа вядома, што грамадзянка стаяла на ўліку ў псіхіятрычнай бальніцы з дыягназам "шызафрэнія". Непрацуючы жыхар Гомеля загінуў ад множных ран галавы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←В Ереване взорвалась маршрутка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика