Відэападглядванне не адбудзецца

Источник материала:  
17.05.2011 — ЧП

Супрацоўнікі КДБ затрымалі траіх мінчан, якія завозілі з Расіі ў Беларусь малагабарытную відэа- і аўдыязапісвальную апаратуру.

Як паведамляюць у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, канфіскаваныя падчас вобыску звыш 50 адзінак такой тэхнікі (у тым ліку радыёперадавальныя прыстасаванні) былі закамуфляваны пад бытавыя прадметы, а прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў шляхам тайнага відэаназірання і аўдыязапісу. За незаконнае распаўсюджванне тэхнічных сродкаў у дачыненні да прадпрымальных асоб заведзена крымінальная справа.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←В столичном клубе задержали наркодилера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика