Муж з жонкай вымантачылі... мільярд рублёў
20.04.2011
—
ЧП
Ахвярамі прадпрымальных асоб сталі іх знаёмыя, якія пазычалі ім грошы на будаўніцтва дома.
Гэтай сумай сямейная пара, паводле звестак прэс-афіцэра Кастрычніцкага РУУС Антона Санкевіча, разжылася, робячы пазыкі на працягу двух гадоў. Зразумела, збіраючы ў знаёмых сродкі на будаўніцтва дома, муж з жонкай абяцалі вярнуць грошы своечасова, ды толькі падманулі людзей: маўляў, з'явіліся нечаканыя цяжкасці... На гэты момант прадпрымальны мужчына затрыманы, а вось яго жонка аб'яўлена ў вышук. Ашуканцу пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Ігар ГРЫШЫН.