Смецце — прэч. Жыллё таксама...
19.04.2011
—
ЧП
Клопат пра чысціню на асабістым падворку для сужэнцаў з пасёлка Осаў Буда-Кашалёўскага раёна закончыўся стратай жылля. 59-гадовая гаспадыня спальвала бытавое смецце побач з домам. Калі ў вёску па выкліку прыехалі выратавальнікі, дагарала тры адрыны і падстрэшак, адкрыта гарэў дах і столевае перакрыцце жылой хаты, агонь перакінуўся на дах суседняй — нежылой.
У прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС паведамілі, што ў той жа дзень у Ельску пры спальванні бытавога смецця пенсіянер 1939 года нараджэння атрымаў апёкі 2 і 3 ступені. Вецер перакінуў полымя на адрыну, ад якой засталіся толькі галавешкі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота МНС.