Раскамплектавалі 4 электрарухавікі
непрацуючы жыхар Рагачова і рабочы мясцовага лясніцтва. Праз адтуліну ў даху яны прабраліся ў склад для захоўвання насення сельгаспрадпрыемства "Зарэчча" ў вёсцы Кашара Рагачоўскага раёна. Там мужчыны знялі абмотку меднага дроту з рухавікоў. Метал заважыў 45 кг, а шкода ацэнена на суму амаль Br0,5 млн. Выкрадзенае канфіскавана.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Не размінуўся з дрэвамКаля в. Яловая (Ганцавіцкі раён) жыхар в. Раздзялавічы п'яным ехаў на аўтамашыне "Аўдзі", не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца быў траўмаваны і апынуўся ў бальніцы, а пасажыр, жыхар гэтай жа вёскі, загінуў.
Забралі ключы і...Позна вечарам на вул. Пралетарскай у Баранавічах прадавачку прыватнага кіёска сустрэлі двое наглядна знаёмых, збілі яе і забралі ключы. Затым адчынілі гандлёвы кіёск, прыхапілі ўсе наяўныя грошы і яшчэ прадуктаў. Нарад міліцыі затрымаў рабаўнікоў. Імі аказаліся беспрацоўныя жыхары горада 17 і 18 гадоў.
Сымон Свістуновіч.
Непрыемнасць з дыпламатамМагілёўскі пенсіянер забыўся ў тралейбусе чамадан-дыпламат з асабістымі рэчамі і харчамі.
Трывожнае паведамленне ў міліцыю паступіла ад кандуктара тралейбуса, якая знайшла дыпламат. На прывакзальную плошчу, канцавы прыпынак тралейбуса, выехалі ўсе службы. Пакуль чакалі сапёраў, знайшоўся рассеяны гаспадар. Ён растлумачыў, што ехаў на лецішча і ўвесь быў у думках пра сяўбу. Калі сапёры праверылі дыпламат, мужчыну з маёмасцю адпусцілі.
Ул. інф.
Тытунь застаецца намБрэсцкія памежнікі падчас агляду грузавога цягніка "Брэст—Мілашэвічэ", які накіроўваўся ў Польшчу, на метровай глыбіні пад бярвеннем знайшлі 300 блокаў цыгарэт "Магнум".
Кантрабанду канфіскавалі.
Сымон Свістуновіч.