Жалоба па ахвярах, дапамога пацярпелым
У Магілёве 13 красавіка адбылася агульнагарадская хвіліна маўчання ў знак жалобы па ахвярах тэракту ў мінскім метро. Магіляўчане ўсклалі кветкі на плошчы Леніна да знака "нулявы кіламетр".
Ад выбуху пацярпелі 5 жыхароў Магілёўскай вобласці: два чалавекі з Магілёва, а таксама з Чавусаў, Касцюковічаў і Асіповіцкага раёна. Яны цяпер знаходзяцца ў бальніцах Мінска. Магілёўскі аблвыканкам вырашыў аказаць дапамогу пацярпелым: з абласнога бюджэту выдаткуюць матэрыяльную дапамогу ў 100 базавых велічынь.
Без панікі!12 красавіка ў Магілёве каля 19 гадзін пільныя грамадзяне сігналізавалі ў МНС аб знаходжанні безгаспадарнай кайстры ў салоне аўтобуса на 4-м гарадскім маршруце. Менш чым праз 20 хвілін група размініравання вайсковай часці выявіла, што ў банальна згубленай некім кайстры знаходзяцца толькі асабістыя рэчы.
Ул. інф.