Крок з абрыву

Источник материала:  
12.04.2011 — ЧП

Разам з бацькамі двухгадовы хлопчык знаходзіўся ля вадаёма за кіламетр ад пасёлка Чырвоны Бор Жыткавіцкага раёна. Пакуль сваякі на беразе мылі машыну, дзіця раптам паслізнулася і звалілася ў ваду з абрыву вышынёй 1,6 м. Бацька кінуўся ўслед, выцягнуў сына з вады і на асабістым аўтамабілі давёз да мясцовай бальніцы, але хлопчык памёр у рэанімацыйным аддзяленні, не прыходзячы ў прытомнасць, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Вучні 9-га класа "ўзялі" касу

У Віцебску заведзена крымінальная справа ў дачыненні да двух вучняў дзявятага класа, якія скралі з касавага апарата ў гандлёвым павільёне грашовую выручку — 500 тысяч рублёў. Павільён працуе на тэрыторыі аднаго з самых папулярных у Віцебску гандлёвых цэнтраў "Эвіком". Пра знікненне грошай у міліцыю паведаміў індывідуальны прадпрымальнік.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Школьнік выратаваў малалетніх суседзяў

На першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Кааператыўнай у Лідзе здарыўся пажар. Каля 14 гадзін пра тое ў Лідскае раённае падраздзяленне МНС паведамілі суседзі.

Да прыбыцця падраздзяленняў выратавальнікаў-пажарных навучэнец сярэдняй школы №13 Уладзіслаў Белавокі (1994 года нараджэння) пранік у кватэру праз балкон і выратаваў дваіх маленькіх хлопчыкаў — 2005 і 2006 гадоў нараджэння.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Загінулі пенсіянеры

Жыхар в. Беражное (Столінскі раён) ехаў на павозцы па вуліцы роднай вёскі і па нейкай прычыне ўпаў з яе. Пенсіянер загінуў на месцы падзення. А ў Пінскім раёне пенсіянер з в. Чухава лавіў на возеры рыбу з лодкі. Човен перакуліўся — і мужчына ўтапіўся.

Сымон Свістуновіч.

Напракат аўто і... таксаваць

Прадпрымальная жыхарка Наваполацка брала аўтамабіль напракат і выкарыстоўвала яго ў якасці таксі. Не зарэгістраваўшыся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, яна незаконна перавозіла пасажыраў па вечарах і ў начны час.

Папалася нелегальная таксістка супрацоўнікам падатковай інспекцыі, якія праводзілі тэматычную аператыўную праверку. Цікава, што паўторна. Раней такім жа чынам папалася ўсяго месяц таму.

Быў накладзены арышт на легкавік коштам 15 мільёнаў рублёў. За ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да ста базавых велічынь... Таксама могуць канфіскаваць аўто незалежна ад таго, каму яно належыць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Александр Лукашенко побывал на месте трагедии на станции «Октябрьская»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика