Браканьеры знішчылі зубра і бабра
12.04.2011
—
ЧП
Каля вёскі Амелянец Брэсцкага раёна (тэрыторыя нацыянальнага парку "Белавежская пушча") невядомы браканьер застрэліў зубра. Урон ацэнены ў 9975000 рублёў. Зламыснік вышукваецца.
А ў Івацэвіцкім раёне 53-гадовы непрацуючы вясковец віламі забіў бабра.
Акрамя штрафу, яму давядзецца кампенсаваць урон, нанесены прыродзе, у суме 2 450 000 рублёў.
На возеры Чорным у Бярозаўскім раёне рабочы ААТ сеткай злавіў 77 асобін рыбы. Заведзена справа.
Яна СВЕТАВА.