Выбух на «Кастрычніцкай»: крывавы кашмар + фоты з месца здарэння

Источник материала:
11.04.2011 19:21 — ЧП
На станцыі «Кастрычніцкая» а 17.56 адбыўся выбух. Ёсць смяротныя ахвяры, параненых — дзясяткі.
Выбух на «Кастрычніцкай»: крывавы кашмар + фоты з месца здарэння

Выбух на «Кастрычніцкай»: крывавы кашмар + фоты з месца здарэння

Першымі нам пра яго паведамілі чытачы. На момант прыезду на плошчу рэпарцёраў, з падземных пераходаў ішоў дым. На Плошчы стаяў пах гарэлага. Машыны хуткай дапамогі стаялі па ўсёй даўжыні Плошчы. Людзі выходзяць з падземных пераходаў, які вядуць у метро, некаторых пацярпелых выносяць. Многія людзі скрываўленыя, абпаленыя.

Ахвяры выбуху ў мінскім метро. Асцярожна: шакуючыя фоты

[глядзець фота да артыкула]

Выбух адбыўся на станцыі «Кастрычніцкая», з боку ГУМа. Па непацверджанай інфармацыі, выбух адбыўся на платформе.

Да месца здарэння прыехалі дзясяткі машыны пажарных, хуткай дапамогі і міліцыі.

Паводле інфармацыі відавочцаў, параненых выносілі і выводзілі з розных выхадаў са станцыі «Кастрычніцкая». Параненых было некалькі дзясяткаў.

Рэпарцёры «Нашай Нівы», якія прыбылі на Плошчу праз некалькі хвілін пасля здарэння, бачылі, як з падземнага пераходу выбягаюць шакаваныя людзі. Вопратка некаторых з іх абсыпаная тынкоўкай. Паводле іх словаў, на станцыі нешта гучна выбухнула.

Рух на Маскоўскай лініі метро перакрыты цалкам. Рух па праспекце Незалежнасці для аўтамабіляў перакрыты. Пешаходаў з Плошчы выцясняе спецназ.

Відэа, знятае журналістам Севярынам Квяткоўскім, які ў гэты час спускаўся ў метро на эскалатары ў часе, калі адбыўся выбух:

Відавочцы кажуць пра шматлікія ахвяры, выбух у 4-м ці каля 4-га вагона аднаго з цягнікоў на Маскоўскай лініі.

Хлопец, які выйшаў са станцыі, паведаміў рэпарцёру «Нашай Нівы», што бачыў, што прынамсі адной асобе адарвала ногі. Журналістка «Нашай Нівы» бачыла, як да хуткай дапамогі вынеслі жанчыну з адарванай ступнёй.

Каля Дома афіцэраў таксама ляжаць параненыя. Адзін без прытамнасці, чатыры чалавекі з цяжкімі раненнямі. Пяць чалавек з лёгкімі раненнямі сядзяць побач. Людзі на вуліцы дапамагаюць аказваць ім дапамогу. Міліцыянты ачапілі хуткія, каб забяспечыць умовы для працы дактароў.

Большая частка пацярпелых знаходзіцца з боку ГУМа. Там выстаўлена ачапленне.

Звесткі наконт смяротных ахвяраў пакуль супярэчлівыя.

«Я стаяў на сярэдзіне перона «Кастрычніцкай», бліжэй да кірунку на Уручча, — расказаў «Нашай Ніве» відавочца. — Цягнік ужо прайшоў, я на яго не паспеў. Выбух адбыўся ў процілеглым баку станцыі, з боку ГУМа. Адразу ўзнялося шмат пылу, людзі закрычалі. Бачыў акрываўленых».

Сачыце за «Нашай Нівай».

http://nn.by
←Фоторепортаж с места взрыва в минском метро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика