МАЗ без вадзіцеля перасёк сем палос руху і ўрэзаўся ў слуп

Источник материала:  
09.04.2011 — ЧП

У Гродне МАЗ без вадзіцеля перасёк сем палос руху і ўрэзаўся ў слуп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Вадзіцель аўтапоезда, пакідаючы яго на праспекце Клецкага, забыў зацягнуць ручны тормаз на ўтрыманне. МАЗ з паўпрычэпам стаяў на схіле. Ён пакаціўся наперад, перасёк сем палос і на процілеглым баку праспекта ўрэзаўся ў слуп. На шчасце, ніякіх сутыкненняў не адбылося. У гэты час вадзіцель грузавіка знаходзіўся ў будынку ДАІ наконт раней учыненага ДТЗ. На тым жа праспекце ён ударыў спадарожны аўтамабіль "Вольва", што накіроўваўся ў яго паласу.

←Житель Ляховичского района ударил жену участкового и получил два года ограничения свободы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика