Малады, неразумны і п'яны

Источник материала:  
07.04.2011 — ЧП

18-гадовы (!) навучэнец аднаго з каледжаў Магілёва пачаў свой дзень з бутэлькі гарэлкі, таму яго нездарма пацягнула на "подзвігі". Пра гэта і не думаў 45-гадовы магілёвец, які вырашыў падвезці маладога чалавека. А той пасля канфлікту ў аўтамабілі моцна збіў вадзіцеля і кінуў яго ў лесе. На скрадзеным аўтамабілі хлопец паехаў ў вёску ў Клічаўскім раёне, каб пахваліцца перад знаёмымі. А гэтым часам збіты магілёвец дабраўся да бліжэйшага жылля, дзе яму выклікалі медыцынскую дапамогу і міліцыю. У выніку плана "Перахват" на працягу гадзіны хуліган і злодзей быў затрыманы. Цяпер, зазначае прэс-служба Магілёўскага УУС, яму пагражае зняволенне ад 3 да 7 гадоў.

Метал з каналізацыі

5 красавіка ў Чэрыкаўскім раёне распачалі крымінальную справу аб крадзяжы каналізацыйных люкаў. Вясновы жыхар 1972 г.н. скраў уначы з вуліцы ў вёсцы Багданаўка 3 каналізацыйныя люкі. Вядома, прыцягальнасць люкаў тлумачыцца матэрыялам, з якога яны зроблены: металічны лом цяпер у цане. Жылкамунгас ацаніў скрадзеную маёмасць у 400 тысяч рублёў.

Хмель падбіў на ўгон

У Магілёве пасярод белага дня два мужчыны, раней судзімыя за крадзеж, спрабавалі скрасці трактар, паведаміла прэс-служба Магілёўскага УУС.

Тэхніка належыць магілёўцу, які пакінуў трактар у двары дома на вуліцы Піянерскай. Міма ішлі два сябры, якія вярталіся пасля вясёлай папойкі. Ім прыйшла ў галаву свежая думка забраць трактар і прадаць у вёсцы. Адзін палез у кабіну, другі стаў штурхаць. Аднак пільныя жыхары дома ўбачылі падазроныя перасоўванні і выклікалі міліцыю. Аднаго злодзея затрымалі на месцы, а другога адшукаў службовы міліцэйскі сабака Джэк.

Сэкс-паслугі ад Натэлы спынены

У Магілёве, паведамілі праваахоўныя органы, затрымана вядомая ў горадзе неаднаразова судзімая сутэнёрка Натэла. Дакладна высветлена, што Натэла дзеля сваёй матэрыяльнай карысці наймала жанчын для сэкс-паслуг, у тым ліку і непаўналетніх.

Аказваецца, цяпер жанчын, якія гандлююць сабой, не вядуць, прабачце, у нумары, а запрашаюць кліентаў у арэндаваныя непадалёк ад гасцініц кватэры. Сумы за ноч — ад 100 да 300 тысяч рублёў. Сабе арганізатар "бізнэсу" забірала да 80% ад заробленага. Паводле Крымінальнага кодэкса, цяпер сутэнёрцы пагражае зняволенне да 10 гадоў і канфіскацыя маёмасці.

Алена Казлова.

←Игра света

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика