Брацік і сястрычка загінулі на пажары

Источник материала:  
22.03.2011 — ЧП

У вёсцы Валковічы Талачынскага раёна падчас пажару ў доме, які літаральна быў разбураны, загінулі хлопчык 2007 года нараджэння і яго сястрычка, якая нарадзілася ў 2009-м.

Як паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо, мяркуемая прычына пажару — дзіцячая гульня з агнём. Пажар адбыўся а трэцяй гадзіне дня. Бацька дзяцей, інвалід другой групы, быў у лесе на нарыхтоўцы дроў. А мама, аператар машыннага даення, вярталася з працы пасля дзённай дойкі. Па дарозе зайшла да сястры. Калі ім стала вядома пра пажар, разам спрабавалі ўвайсці ў дом, напоўнены дымам... У выніку пажару ў доме былі знішчаны дах, столевае перакрыццё, пашкоджаны сцены. Пад будаўнічымі канструкцыямі, якія абрушыліся, былі знойдзены трупы дзяцей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Черный день календаря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика