Пасажыр выклікаў падазрэнне
19.03.2011
—
ЧП
Кантралёры на пункце пропуску "Варшаўскі мост" звярнулі ўвагу на грамадзяніна Расіі, які быў пасажырам аўтобуса, што ішоў па маршруце "Аахен (Германія) — Прахладны (РФ)". Мужчына вёў сябе падазрона, таму і вырашылі праверыць яго.
У кішэні джынсаў пасажыра кантралёры знайшлі пакет з рэчывам, якое аказалася гераінам. Затым у сумцы для ноўтбука выявілі пакет з фольгі з рэчывам белага колеру.
Падключылі службовага сабаку, і ён знайшоў у прыбіральні яшчэ адзін пакет з рэшткамі сумесі для курэння. Пасажыр прызнаўся, што ўсё знойдзенае належыць яму.
Сымон Свістуновіч.