"Магічная" лічба агню?

Источник материала:  
17.03.2011 — ЧП

Тры чалавекі выратаваны з трохпакаёвай кватэры на трэцім паверсе трохпавярховага жылога дома пры пажары ў кватэры ў Дуброўна. І яшчэ трох суседзяў з-за моцнага задымлення выратавальнікі эвакуіравалі.

Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па НС, пажар адбыўся а чацвёртай гадзіне дня ў доме на вуліцы Вакзальная. Усе тры чалавекі, якія знаходзіліся ў кватэры: 54-гадовы гаспадар (будаўнік), ягоная жонка і малодшы брат (беспрацоўныя) — былі ў нецвярозым стане. Няшчасным надзелі маскі, каб не атруціліся чадным газам, як і іх суседзям. Мяркуемая прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Жанчына скрала з расійскай машыны

У вёсцы Бароўка Лепельскага раёна 32-гадовая раней судзімая за крадзеж беспрацоўная скрала з машыны "Івека", якая належыць жыхару расійскага горада Калінінград, 19 тысяч расійскіх рублёў і мабільнік. Агульная страта — 2,5 мільёна беларускіх рублёў. Машына была не зачынена, тым больш што ўсё адбывалася ноччу. У дачыненні да зладзюжкі, жыхаркі пасёлка Заслонава, заведзена крымінальная справа.

І... ванна піва

У Віцебскай вобласці сёлета падатковыя органы ўстанавілі ўжо больш за сто парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць і абарот падакцызнай прадукцыі.

З нелегальнага абароту канфіскавалі каля 350 літраў алкагольнай і нехарчовай прадукцыі на аснове спірту, 108 тысяч штук тытунёвых вырабаў, 475 літраў нафтапрадуктаў і больш за 360 літраў соладавага піва. Агульны кошт канфіскаванага — амаль 23 мільёны рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

Пайшоў па елку

Перад самым Новым годам, 31 снежня, жыхар в. Новая Мыш (Баранавіцкі раён) пайшоў у бліжэйшы лес па елку і не вярнуўся.

14 сакавіка труп прапалага ў каналізацыйнай шахце знайшоў участковы інспектар міліцыі, які абследаваў лес побач з вёскай. Мужчына жыў адзін, не працаваў і любіў выпіць. Судмедэкспертыза ўстанавіла, што 45-гадовага жыхара Новай Мышы забілі.

Сымон Свістуновіч.

 

 

←Начальника Департамента охраны МВД Гродненской области нашли в петле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика