Бывай, зброя

Источник материала:  
17.03.2011 — ЧП

На Брэстчыне прайшло мерапрыемства "Арсенал", падчас якога выяўляліся незаконныя дзеянні, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі.

Па звестках Аддзела інфармацыі УУС аблвыканкама, за розныя парушэнні канфіскаваны 73 адзінкі зарэгістраванай зброі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 55 чалавек, а ў 43 — ануляваны дазвол на захоўванне зброі.

Бывай, зброя

  Таксама было добраахвотна здадзена 42 адзінкі незарэгістраванай зброі (з іх 11 з наразным ствалом), 27 790 патронаў. А яшчэ 70 ствалоў зарэгістраванай зброі грамадзяне і арганізацыі здалі па сваёй волі.

У Баранавічах чалавек аддаў аўтамат "ППШ", а ў Івацэвічах — вінтоўку "Мосіна". У Пружанах жа грамадзянін здаў пісталет "ТТ" і 22 патроны да яго. Апошні растлумачыў, што знайшоў пісталет пры разборцы нежылой хаты ў вёсцы.

Той, хто здаў зброю і боепрыпасы добраахвотна, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Сымон Свістуновіч.

←Начальника Департамента охраны МВД Гродненской области нашли в петле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика