ФАКТ

Источник материала:  
16.03.2011 — ЧП
"Маскі" нападалі на кур'ераў   У Мінску двое разбойнікаў пад пагрозай нажа і бейсбольнай біты адбіралі ў пацярпелых дарагую аргтэхніку і грошы

Першым пацярпеў кур'ер камерцыйнай арганізацыі, які дастаўляў заказаны па інтэрнэце ноўтбук у кватэру дома па вуліцы Кальцова: як распавёў карэспандэнту нашай газеты начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, на лесвічнай пляцоўцы пад'езда на яго напалі двое невядомых у масках і пад пагрозай нажа забралі аргтэхніку.

Праз некалькі дзён падобнае злачынства было ўчынена ў пад'ездзе дома па Лагойскім тракце, дзе ў кур'ера пад пагрозай бейсбольнай біты і з прымяненнем электрашокера выкралі ноўтбук і 8 мільёнаў рублёў. Праваахоўнікі, якія расследавалі гэтыя напады, выйшлі на след злачынцаў. Адметна, што затрымалі нахабнікаў, калі тыя рыхтаваліся да трэцяга разбою. Як высветлілася, злачынствы ўчынялі 23-гадовы непрацуючы і 18-гадовы другакурснік прафесійнага ліцэя, якія пражываюць у Смалявіцкім раёне. Як і меркавалі следчыя, крымінальны "дуэт" дэталёва рыхтаваўся да нападаў. Спачатку яго ўдзельнікі шукалі аб'явы аб продажы аргтэхнікі, затым тэлефанавалі прадаўцам і прапаноўвалі прывезці тавар на канкрэтны адрас, які выбіралі яшчэ да званка. Астатняе — справа тэхнікі. Між іншым, у аператыўнікаў ёсць падставы меркаваць, што затрыманыя планавалі і рыхтавалі, акрамя згаданых, яшчэ два аналагічныя напады.

Марыя ДАДАЛКА.   З пятлёй, нажом, сабакам...

Работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі разам з супрацоўнікамі ТАА "Інтэрсэрвіс" у паляўнічых угоддзях указанага карыстальніка затрымалі непрацуючага грамадзяніна. Ён з выкарыстаннем пятлі з дроту, устаноўленай каля падкормачнай пляцоўкі, незаконна здабыў самку дзіка. А ў яе было сем эмбрыёнаў, адпаведна сума шкоды склала 16,8 мільёна рублёў (480 базавых велічынь). Вырашаецца пытанне наконт крымінальнай адказнасці браканьера.

Ва ўгоддзях Талачынскай раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў інспектарамі Аршанскай міжрайінспекцыі, супрацоўнікамі ТДА "Ахова" і егерам затрыманы непрацуючы мясцовы жыхар, які таксама незаконна здабыў дзіка, але ўжо з дапамогай паляўнічага сабакі.

А ў Слоніме работнікі Слонімскай міжрайінспекцыі разам з міліцыянерамі спынілі для праверкі аўтамабіль "Хундай Траджэт" пад кіраўніцтвам трактарыста ААТ "Слонімскі льнозавод". У багажніку была туша дзіка. Яго незаконна здабыў, як высветлілася, бяззброевым спосабам (з дапамогай паляўнічага нажа) у забароненай для палявання зоне ляснік Слонімскага лясгаса, які быў у салоне машыны. Дарэчы, тры гады таму апошні ўжо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

Сяргей РАСОЛЬКА.   Аўтамабіль за "ліпу"

Рахункі расійскіх гасцініц прывозіў на працягу трох гадоў у бухгалтэрыю роднага прадпрыемства кіроўца-экспедытар ААТ "Рэчыцкі тэкстыль" як справаздачу аб сваёй рабоце за мяжой. За што атрымаў больш чым 11 мільёнаў рублёў на камандзіровачныя расходы.

І вось органы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю высветлілі, што паперы былі "ліпавыя", паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 58-гадовы грамадзянін добраахвотна пакрыў частку страт. Каб кампенсаваць астатнюю, накладзены арышт на яго аўтамашыну.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.   Пакуль вартавы спаў

у стане алкагольнага ап'янення, невядомы злодзей глыбокай ноччу наведаў бытавое памяшканне на тэрыторыі будоўлі аб'екта пад назвай "Тры жаданні" ў Жлобінскім раёне.

Адтуль ён вынес 3 электрадрылі, 7 перфаратараў, 3 зарадныя прыстасаванні, 4 шрубавёрты, 4 шліфавальныя машынкі. Тым не менш, уладальніку прыватнага прадпрыемства пашанцавала, бо інструмент знойдзены недалёка ад тэрыторыі, адкуль быў выкрадзены.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

  Падмануў 17 жанчын

Сталічны таксіст пазычаў грошы ў багатых кліентак, а вяртаць не спяшаўся.

31-гадовы мужчына ішоў на хітрасць, каб спадабацца адзінокім жанчынам, якія карысталіся яго паслугамі. Паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, калі знаёмства з кліенткамі мела працяг, прайдзісвет стараўся ўпэўніць іх ва ўзнікненні рамантычнага пачуцця. Адносіны развіваліся да таго моманту, калі мужчына звяртаўся да жанчын з просьбай аб дапамозе: маўляў, патрэбныя грошы на пахаванне бацькі, які раптоўна памёр, альбо распавядаў пра тое, што збіў пешахода, якому неабходная кампенсацыя. Карыстаючыся падобнай схемай, прайдзісвет пазычыў грошы ў 17 жанчын, а самая буйная сума, якой ён такім чынам разжыўся, склала 1,2 мільёна рублёў. Між іншым, калі ў далейшым дамы тэлефанавалі яму і нагадвалі пра доўг, хітрун у адказ плёў пра сваё цяжкае матэрыяльнае становішча. Праўда, абяцаў пазней грошы вярнуць. Нарэшце, у адной з яго ахвяр скончылася цярпенне і яна звярнулася па дапамогу міліцыі. У дачыненні да падазронага заведзена крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

←ДТП в Бобруйске - машину насквозь проткнул металлический отбойник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика