Вымагаў грошы за... ноч кахання

Источник материала:  
12.03.2011 — ЧП

25-гадовы мінчанін патрабаваў у сяброўкі 500 долараў ЗША за тое, каб не выкладваць у інтэрнэт пікантны фільм з яе ўдзелам.

Не па-джэнтльменску павёў сябе мужчына, які, між іншым, раней ужо меў стасункі з законам — быў судзімы за рабаўніцтва. На гэты раз ён, паводле звестак прэс-афіцэра Ленінскага РУУС Уладзіміра Кухарчыка, "спаліўся" на вымагальніцтве ў жанчыны, з якой меў інтымныя адносіны. Пазнаёміўся з пацярпелай зламыснік з дапамогай аднаго з сайтаў, а пасля праз некалькіх спатканняў запрасіў новую сяброўку да сябе ў госці: рамантычны вечар скончыўся ў ложку. Тое, што адбылося далей, шакіравала жанчыну: мужчына паведаміў ёй, што іх інтымная сцэна здымалася на відэа. І дадаў, што пры жаданні можа распаўсюдзіць праз інтэрнэт пікантны фільм сярод яе знаёмых і суседзяў. Каб папярэдзіць апошняе, вымагальнік запатрабаваў "адкупныя" — 500 долараў ЗША. Аднак ахвяра вырашыла не плаціць і звярнулася па дапамогу ў міліцыю. У дачыненні "кавалера" заведзеная крымінальная справа, яму пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Ігар ГРЫШЫН.

←Нож как последний аргумент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика