"Прэміраванне" ў асабліва буйным памеры

Источник материала:  
11.03.2011 — ЧП

Больш за 200 мільёнаў рублёў украла за чатыры гады эканаміст аднаго з прадпрыемстваў Лідскага раёна, налічваючы "прэміі" выбранаму колу асоб, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сярод іх былі выключна яе сваякі альбо знаёмыя, якія грошы ... не атрымлівалі, ды і наўрад ці здагадваліся, што іх банкаўскія пластыкавыя карткі выкарыстоўваюцца ў злачынных мэтах.

Удача пакінула жанчыну летась, калі рэвізія выявіла аферу. Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу грошай у асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Гэта караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←???????? ???

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика