Прыляцелі з гашышам і "селі"

Источник материала:  
03.03.2011 — ЧП
Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска прызнаў грамадзяніна Іарданскага Хашыцкага Каралеўства, студэнта аднаго са сталічных ВНУ, вінаватым у незаконным набыцці, захоўванні і перавозцы без мэты збыту асабліва небяспечнага наркатычнага рэчыва, а таксама перамяшчэнні праз мытню Рэспублікі Беларусь гашышу з утойваннем ад мытнага кантролю і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Грамадзяніну Ісламскай Рэспублікі Іран, акрамя вышэйзгаданых злачынных дзеянняў, суд паставіў у віну набыццё гашышу з мэтай збыту і ўстанавіў пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў аналагічных умовах. Замежныя грамадзяне былі затрыманы з розніцай у тыднёвы тэрмін у Нацыянальным аэрапорце "Мінск-2" аператыўнай групай сталічнага ўпраўлення КДБ і мясцовым аддзяленнем пагранкантролю. Падчас асабістага дагляду ў затрыманага іарданца было выяўлена звыш 11 грамаў, а ў іранца — каля 300 грамаў гашышу. Следства ўстанавіла, што грамадзяне Іарданіі і Ірана набылі наркатычныя сродкі ў сябе на радзіме, затым авіярэйсамі Стамбул—Мінск і Кіеў—Мінск незаконна перавезлі гашыш у беларускую сталіцу. Адзін упакаваў зелле ў поліэтыленавы пакет і прымацаваў да цела, а другі схаваў забароненае рэчыва ў ручной кладзі і пасля дастаўкі да месца часовага жыхарства ў Мінску планаваў збыць. Летась па гэтым факце ўпраўленнем КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці была заведзена крымінальная справа. Святлана БАРЫСЕНКА.   "Хуткія" з Віцебска Першыя машыны хуткай дапамогі, зробленыя ў Віцебску, ужо перададзены нашым медыкам і праходзяць абкатку. Частка аўто прададзена за мяжой. У перспектыве віцебскія зборшчыкі машын гатовы задаволіць усе патрэбнасці айчыннай службы хуткай дапамогі. Па заказе дзяржаўнага пагранічнага камітэта ў Віцебску вырабляюцца чатыры спецыяльныя аўто на базе "Фальксвагена". Займаецца зборкай спецыяльных машын для медыкаў, інкасатарскай службы, для памежнікаў, іншых службаў і ведамстваў беларуска-расійскае прадпрыемства, якое мінулым летам было створана ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск". Як паведаміў "Звяздзе" кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск" Сяргей Сташэўскі , "хуткія" зроблены на базе аўто "Форд". Кошт віцебскіх аўто каля 70 тысяч еўра, расійскія аналагі каштуюць 100-110 тысяч еўра. Машыны, сабраныя ў Віцебску, "прабіваюць" сабе дарогу і на замежныя рынкі. Праектная магутнасць прадпрыемства — 1,5 тысячы машын у год. Але, калі трэба будзе больш, — вытворчасць будзе павялічана. З "нуля" будуецца новы завод. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
←Прыляцелі з гашышам і "селі"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика