Выйшлі на дарогу ўчатырох
03.03.2011
—
ЧП
На аўтамагістралі Слонім—Высокае каля в. Шакуны (Пружанскі раён) невядомыя абрабавалі аўтамашыны "МАЗ-МАН" і "Сканія". З першай злілі салярку, а ў другой разбілі шкло і выкралі тахограф, стартар, камплект замкоў... У выніку ЗАТ "Фесціна-Інвест" (г. Масква) былі нанесены страты на суму больш за 9 млн рублёў.Рабаўнікамі аказаліся два жыхары в. Шчарчова ды іх два супольнікі — жыхары Мінска і Брэста. Украдзенае вярнулі. Запрэглі каня ноччу ... Ноччу з хлява пенсіянера в. Серадава (Івацэвіцкі раён) невядомыя вывелі каня, запрэглі ў павозку і з'ехалі. Хто гэта зрабіў, па гарачых слядах устанавіць не ўдалося, але павозку знайшлі на аўтамагістралі Брэст—Мінск, каля в. Чамялі. Сымон Свістуновіч. Адкуль у шубы ногі? У Лунінцы пара злодзеяў разыграла даволі прафесійны сцэнарый крадзяжу. Мужчына і жанчына зайшлі ў краму, доўга "выбіралі" шубу для дамы, потым спыніліся на норкавым паліто за 4,5 мільёна рублёў і пайшлі ў прымерачную кабіну. Там мужчына за лічаныя хвіліны ўпакаваў шубу ў сумку і хутка пакінуў гандлёвую залу. Жанчына для адводу вачэй пабыла ў зале, паглядзела іншыя шубы, а затым пайшла з магазіна. Назаўтра злодзеі прадалі шубу ў Пінску значна танней. Але былі затрыманы. Грошы — з паветра д умаў, што навучыўся здабываць грошы з паветра малады кіраўнік будаўнічага падраздзялення. Але памыліўся. Афера вынаходлівага прараба была выкрыта праваахоўнікамі. Паўтара года таму прараб адной з будаўнічых фірмаў Пінска прапанаваў траім рабочым, якія звальняліся, не афармляць паперы афіцыйна. Ён запаўняў табелі ўліку рабочага часу і рэгулярна здаваў у бухгалтэрыю. Зарплату па картках рабочых атрымліваў сам. Такім чынам, ім ішоў стаж, а прадпрымальнаму махляру — грошы. За гэты час ён паспеў прысвоіць больш за 50 мільёнаў рублёў. Цяпер злодзею давядзецца вярнуць не толькі грошы — яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Яна СВЕТАВА.