Шантаж як спосаб існавання
02.03.2011
—
ЧП
Як высветлілася падчас расследавання крымінальнай справы, заведзенай у дачыненні да сацыяльнага работніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рагачоўскага райвыканкама, ён неаднойчы займаўся шантажом з карыслівымі мэтамі. Акрамя дырэктара Рагачоўскай ДЮСШ-1 ("Звязда" за 1.03.2011), аб'ектам яго пільнай увагі стала прадавец мясцовай крамы "Альтаір". 58-гадовы грамадзянін пабачыў у гандлёвай кропцы пратэрмінаваны тавар і стаў патрабаваць ад жанчыны кампенсацыі за тое, што ён не паведаміць аб гэтым куды трэба. Маладая жанчына спужалася і аддала яму прадуктаў харчавання на суму ў 20 тысяч рублёў. Наступныя выпадкі вымагальніцтва арыгінальнымі спосабамі мужчына ўспамінае ўжо пад вартай, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Ірына АСТАШКЕВІЧ.