Тут загінуў вадзіцель, а там — пешаход
01.03.2011
—
ЧП
Каля в. Нагор'е (на аўтадарозе Драгічын—Антопаль) жыхар г. Іванава не справіўся з кіраваннем аўтамабіля "Додж Караван" і трапіў у кювет. Вадзіцель памёр на месцы. А ў Кобрыне пад коламі аўтамашыны загінула жанчына, якая ішла па пешаходнай дарожцы. Вадзіцель з'ехаў, але яго ўдалося перахапіць. Наезд на "Фальксвагене" здзейсніў мясцовы жыхар. Сымон Свістуновіч. Здабываў грошы з... пракату Мінчанін, не мудрагелячы, перапрадаваў па заніжаным кошце тое, што браў напракат Шчыра працаваць 22-гадоваму хлопцу, мабыць, не вельмі і карцела, а жыць хацелася не горш за астатніх. Вось ён, паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, і прыдумаў няхітрую схему "заробку": узяў аднойчы напракат відэакамеру, знайшоў на яе пакупніка і рэалізаваў па заніжанай цане. Лёгкія грошы прыйшліся даспадобы, і вось ужо ў хуткім часе ён збывае за 4,5 мільёна рублёў пілу, якую ўзяў на час. Неўзабаве па "накатаным" шляху былі прададзеныя фотаапарат, веласіпед, будаўнічыя інструменты. Жыццю на халяву прыйшоў канец, калі адзін з пракатчыкаў, які не дачакаўся сваёй маёмасці, звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Ветрагона затрымалі, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа, і пагражае падазронаму да 7 гадоў пазбаўлення волі. Зламыснік-"дыягност" Непрацуючы мінчанін спрабаваў украсці з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" дарагі дыягнастычны апарат "АНКУБ Спектр", прызначаны для неінвазіўнага выяўлення білірубіну і маніторынгу лячэння любога тыпу жаўтухі ў нованароджаных, ранняга выяўлення захварэлых на інфекцыйную жаўтуху ў каранцінных групах. Паводле звестак прэс-службы Дэпартамента аховы, нарад Цэнтральнага аддзела аховы затрымаў 53-гадовага непрацуючага мужчыну на тэрыторыі цэнтра якраз у той момант, калі ён "паклаў вока" на абсталяванне. Між іншым, кошт дыягнастычнага апарату, на які нацэліўся зладзюжка, складае каля 20 мільёнаў рублёў. Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Ігар ГРЫШЫН. Скаргавы шантаж 200 тысяч рублёў запатрабаваў 58-гадовы сацыяльны работнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Рагачоўскага райвыканкама за тое, што прыпыніць пісаць скаргі на дырэктара Рагачоўскай ДЮСШ-1. Кіраўнік спартыўнай установы грошы перадаваў пад наглядам міліцыі. Вымагальнік затрыманы, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Ірына АСТАШКЕВІЧ.