500 літраў брагі і 3 самагонныя апараты

Источник материала:  
18.02.2011 — ЧП

выяўлена на працягу сутак у лясах Петрыкаўскага раёна, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Позна ўвечары ля вёскі Брынёў супрацоўнікі міліцыі знайшлі і знішчылі 120 літраў брагі і самагонны апарат, а на наступны дзень ля вёсак Конкавічы і Клясаў знойдзена яшчэ два месцы, дзе варыўся самагон і захоўвалася 385 літраў брагі. Такім чынам Гомельшчына ўдзельнічае ў акцыі МУС Рэспублікі Беларусь "П'янству — не!", якая тычыцца прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, што ўчыняюцца на глебе ўжывання спіртных напояў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Ничего святого

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика