Усё зрабіла, каб памерці,

Источник материала:  
17.02.2011 — ЧП

але засталася жывой. Жыхарка Буда-Кашалёва выкарыстала самыя папулярныя тэхналогіі звядзення рахункаў з жыццём.

Спачатку 32-гадовая жанчына-інвалід у стане алкагольнага ап'янення атруцілася нейкімі таблеткамі, потым быццам бы зрабіла спробу павесіцца (на яе шыі быў завязаны бінт), а пасля скочыла (ці выпала) з другога паверха сваёй кватэры. Сведак гэтай падзеі не было. На зямлі яе заўважыла суседка, якая выклікала міліцыю і медыкаў. Урэшце з траўмамі галавы і жывата жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы, паведамілі ў Буда-Кашалёўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Экстренный выход

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика