Юнацкія гульні?
Крымінальная справа заведзена супраць двух 17-гадовых навучэнцаў гомельскіх ПТВ, якія былі затрыманы 10 снежня мінулага года ў цэнтры Гомеля з прадметамі і рэчывамі, якія аказаліся часткамі для самаробнай выбуховай прылады.
Дома ў падлеткаў былі таксама знойдзены і канфіскаваны нейкія прамысловыя і медыцынскія кампаненты, упакаваныя ў трубку. Згодна з праведзенай экспертызай, яны з'яўляюцца самаробнай выбуховай прыладай, аналагічнай дыстанцыйнай асколачнай гранаце імгненнага дзеяння, прызначанай для паражэння мэты, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Да таго ж, і ў персанальных камп'ютарах юнакоў захоўвалася інфармацыя аб тым, як вырабляць выбуховыя прылады.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Шыбы... у даважкуУ гэтую ноч у хаце пенсіянера в. Крытышын (Іванаўскі раён) гуляў вецер. Невядомы выбіў у вокнах 13 шыб.
Высветлілася, што тыя шыбы біў 38-гадовы мясцовы жыхар, які быў ужо судзімы за пагрозу забойства, крадзеж, хуліганства... Яго зноў арыштавалі, але не за выбітыя вокны, а за здзейснае раней злачынства. Шыбы пойдуць "даважкай" на судзе.
Не працаваў, а зарабіўПрараб з Пінска вырашыў разбагацець і пачаў складаць фіктыўныя табелі ўліку працоўнага часу. За паўтара года прараб здолеў такім чынам украсці больш за 36 млн рублёў.
На маёмасць махінатара накладзены арышт. Праўда, яна пацягнула ўсяго на 7 мільёнаў.
Сымон Свістуновіч.