Замежныя браканьеры

Источник материала:  
09.02.2011 — ЧП

Мяса забітых казуль і патроны знайшлі памежнікі ў двух украінскіх браканьераў, якія палявалі ў Лельчыцкім раёне ля вёскі Вязавая. Да таго былі знойдзены сляды трох чалавек, якія рухаліся ў бок мяжы, і таму памежнікі пачалі праследванне невядомых. Калі іх амаль дагналі, двое аддалі свае стрэльбы трэцяму, які паспеў знікнуць за кардон. Адзін з тых, хто застаўся на тэрыторыі Беларусі, вырашыў пазмагацца з памежнікамі ўрукапашную, але быў затрыманы — як і маладзейшы, які здаўся без бою. Украінскія госці запэўнівалі, што яны заблукалі, нягледзячы на тое, што былі з паляўнічымі трафеямі і зброяй. Ім інкрымінуецца парушэнне адразу некалькіх артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер усім замежным браканьерам пагражаюць шматмільённыя штрафы.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Выше потолка не прыгнешь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика