Мiнскi студэнт "зарабляў" на чужых квiтках
Транспартная мiлiцыя затрымала студэнта аднаго з ВНУ Мiнска, якi падазраецца ў махiнацыях з квiткамi на пасажырскiя цягнiкi, паведамiў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.
Аператыўнiкi затрымалi гэтага маладога чалавека на сталiчным вакзале. Як растлумачылi ва УУС, хлопец размясцiў аб'яву ў інтэрнэце, у якiм прапаноўваў усiм жадаючым працаўладкаванне на будаўнiчых аб'ектах у Расiйскай Федэрацыi. Пры гэтым ён патрабаваў прыходзiць да яго з загадзя набытымi квiткамi да Масквы. Пасля чаго хлопец забiраў гэтыя квiткi сабе нiбыта для рэгiстрацыi i... здаваў iх у касу, а выгандляваныя грошы прысвойваў.
Пакуль удалося ўстанавiць дзевяць чалавек, якiх падмануў махляр. Цяпер падазроны знаходзiцца ў СІЗА, заведзена крымiнальная справа па ч.2 арт. 209 "Махлярства" Крымiнальнага кодэкса Беларусi, якая прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волi.
Кар. БЕЛТА.