Настаўніца дапамагла злавіць злодзея

Источник материала:  
04.02.2011 — ЧП

Алена Сядзько, настаўніца Суткоўскай сярэдняй школы, што ў Лоеўскім раёне, позна вечарам пабачыла, як у вёсцы Пераробка, ад крамы з мяшком хутка ідзе мужчына. Калі 32-гадовая жанчына падышла бліжэй, разгледзела, што ў будынку разбіта акно. Педагог адразу патэлефанавала ўчастковаму інспектару Сяргею Юдэнку. Капітан міліцыі праз некалькі хвілін быў на месцы здарэння. У гандлёвым пункце былі выкрадзены прадукты харчавання. Праз некаторы час затрымалі і злодзея. Ім аказаўся мясцовы жыхар, у якога знойдзены выкрадзеныя прадукты харчавання, электратавары, спіртныя і тытунёвыя вырабы. Кіраўніцтвам УУС Гомельскага аблвыканкама прынята рашэнне аб заахвочванні Алены Сядзько, якая выканала свой грамадзянскі абавязак. Не застанецца без узнагароды і ўчастковы, які наладзіў цесны кантакт з насельніцтвам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Кішэнніка злавілі

30-гадовы беспрацоўны, які раней быў судзімы за крадзеж, працягваў "працаваць " у аўтобусах г. Баранавічы — выцягваць у пасажыраў кашалькі.

У маршрутным аўтобусе №14 выкраў у жанчыны кашалёк з 300 тысячамі рублёў і банкаўскай карткай, затым ад яго двойчы пацярпелі пасажыры аўтобуса №7. Кішэнніка затрымалі і завялі крымінальную справу.

Сымон Свістуновіч.

←Выбыл из игры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика