Пільнаваў і краў заадно

Источник материала:  
03.02.2011 — ЧП

На будаўніцтве новага цэха ААТ "Івацэвічдрэў" пачасціліся начныя крадзяжы. Зладзеі, у асноўным, квапіліся на кабель з каляровым металам усярэдзіне. У студзені тры значныя кавалкі кабелю вынеслі, а зламысніка злавіць не ўдавалася. У адну з начэй вартаўнік заўважыў прапажу двух маткоў кабелю. Было падобна на тое, што хтосьці пабываў на будаўнічай пляцоўцы нядаўна. Нарад міліцыі прыбыў хутка, а службовы сабака ўзяў след. Сабака і прывёў аператыўную групу да гаража. Якое ж было здзіўленне, калі высветлілі, хто гаспадар гаража. Ім аказаўся вартаўнік будаўнічага аб'екта, які працуе ў іншую змену. Там жа, у гаражы, знаходзіўся і раней украдзены кабель.

Яна СВЕТАВА.

Паедзем, таварыш, катацца?

17-гадовы вучань Ігаўскай школы, што ў Добрушскім раёне, на "Жыгулях" перавозіў 500 кг лому чорных металаў. Міліцыянеры затрымалі хлопца глыбокай ноччу ля вёскі Харошаўка ў зоне адсялення. Яшчэ адзін малады чалавек, раней судзімы за крадзеж і ўгон транспарту, навучэнец Мазырскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, у стане алкагольнага ап'янення выкраў з вёскі Сітня Калінкавіцкага раёна аўтамабіль "Жыгулі". Каб злавіць злодзея, праваахоўнікі ўвялі план "Перахоп-пошук". Аўтамабіль быў знойдзены ў вёсцы Сырод у спраўным стане, паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Асцярожна, конь!

У Жлобінскую бальніцу з вёскі Праскурня з адкрытай траўмай чэрапа, сур'ёзным пашкоджаннем вока і пераломам носа быў дастаўлены 25-гадовы мясцовы грамадзянін. Малады чалавек растлумачыў, што ў твар капытом яго ўдарыў конь.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Из-за непогоды в США отменили тысячи авиарейсов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика