У Брэсце абрабаваны абменнік "Абсалютбанка"
28.01.2011 21:51
—
ЧП
У Брэсце абрабаваны абменнік "Абсалютбанка"
Еўрапейскае радыё для Беларусі У брэсцкім мікрараёне "Паўднёвы" на вуліцы Жукава сёння ўвечары абрабаваны абменны пункт "Абсалютбанка".Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", злачынец знёс блізу 1000 даляраў. Міліцыя спрабуе аператыўна яго затрымаць. На выгляд злачынцу 20-25 гадоў, апрануты ў вельветавую шапку, пры сабе меў прадмет, падобны да зброі.
Такія абрабаванні ў Беларусі — рэдкасць, і асабліва з імі не шанцуе “Абсалютбанку”. Год таму цягам тыдня ў Мінску былі абрабаваныя два яго абменнікі.