У Брэсце абрабаваны абменнік "Абсалютбанка"

Источник материала:  
28.01.2011 21:51 — ЧП

У Брэсце абрабаваны абменнік "Абсалютбанка"

Еўрапейскае радыё для Беларусі У брэсцкім мікрараёне "Паўднёвы" на вуліцы Жукава сёння ўвечары абрабаваны абменны пункт "Абсалютбанка".

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", злачынец знёс блізу 1000 даляраў. Міліцыя спрабуе аператыўна яго затрымаць. На выгляд злачынцу 20-25 гадоў, апрануты ў вельветавую шапку, пры сабе меў прадмет, падобны да зброі.

Такія абрабаванні ў Беларусі — рэдкасць, і асабліва з імі не шанцуе “Абсалютбанку”. Год таму цягам тыдня ў Мінску былі абрабаваныя два яго абменнікі.
←В Брестской области умирают младенцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика